04/11/2011 :: Духоўныя сустрэчы для юнакоў    
  
«
З 28 па 30 кастрычніка 2011 г. у кляштары адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 15 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над верай і жыццёвым пакліканнем чалавека.

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. У межах сустрэчы была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, размова са святаром, гульня ў футбол. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталі найлепшай магчымасцю каб паслухаць Пана. Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, душпастыр пакліканняў.

На некалькі дзён юнакі трапілі ў атмасферу законнага жыцця і бліжэй пазнаёміліся з жыццём і душпастырствам айцоў піяраў. Духоўныя сустрэчы завяршыліся пасля абеду ў нядзелю, 30 кастрычніка.

 
22/10/2011 :: Дні духоўных сустрэч юнакоў   
  
«
28–30 кастрычніка 2011 г. у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца Дні духоўных сустрэч юнакоў. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 15 гадоў, якія хочуць прысвяціць гэты час сустрэчы з Езусам, каб пачуць Яго голас.

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.

У межах сустрэчы запланавана супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, размова са святаром. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту стануць найлепшай магчымасцю слухаць Пана. Падчас сустрэчы можна будзе таксама абмяняцца думкамі, досведам, задаць пытанні. З’явіцца нагода паназіраць за жыццём айцоў піяраў як выхавацеляў дзяцей і моладзі.

Дні духоўных сустрэч адбудуцца па адрасе: г. Шчучын, вул. Савецкая, 1, 231513.

Просім паведаміць аб удзеле ў сустрэчы да 26 кастрычніка гг.

Кантактны тэлефон:
+375 29 789 06 27 а. Аляксандр SP

 
22/10/2011 :: Шчыра вітаем вас на сайце рымска-каталіцкай парафіі св. Тэрэсы Авільскай   
  
«
На старонках гэтага сайта вы знойдзеце гісторыю нашай парафіі, расклад набажэнстваў, даведаецеся аб парафіяльных падзеях, праглядзець фотагалерэю асноўных парафіяльных мерапрыемстваў.

 

Тут знаходзіцца наша парафія
     Касцёл п.т. св. Тэрэзы Авільскай на вул. Савецкай. Пабудаваны на працягу 1826—29 гг. з цэглы па фундацыі князя Ксаверыя Друцкага-Любецкага пры кляштары айцоў піяраў, калегіум які тут існаваў з 1718 г. да 1832 г. У 1927 г. айцы піяры аднавілі сваю дзейнасць, якая працягвалася да другой сусветнай вайны. У 1887 г. і 1892 г. будынак касцёла рамантаваўся. У 1962 г. касцёл быў зачынены. Пасля рэстаўрацыі 1987—89 гг. перададзены вернікам. >>>




      Нарадзіўся ў Іспаніі, у мясцовасці Перальта-дэ-ла-Саль, у Каралеўстве Арагон. Распачаў навучанне ў калегіі ў Эстадзіла, пасля вывучаў права і філасофію ва ўніверсітэце ў Лерыда. Працягваў навучанне ў Валенсіі і Алькала-дэ-Генарэс. У гэты час ён распазнаў у сабе Божы заклік да святарства. І адказаў “так”. >>>